Паседжанне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

28.12.2022

Паседжанне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
28 снежня 2022 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 182 г.Мінска імя Уладзіміра Карвата” адбылося раённае вучэбна-метадычнае паседжанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Выкарыстанне тэхналогіі даследчай дзейнасці ў рабоце з рознымі катэгорыямі вучняў як сродак іх асобаснага і інтэлектуальнага развіцця”.
Мерапрыемства праходзіла ў форме метадычнага дыялогу, якая дала магчымасць не толькі ўспомніць карысную інфармацыю пра тэхналогію даследчай дзейнасці вучняў, але і абмяняцца вопытам. Так, Канавалава Т.У., старшыня вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №5 імя герояў сустрэчы на Эльбе”, падзялілася вопытам работы з высокамацівіраванымі вучнямі пры падрыхтоўцы іх да даследчай працы.
Педагог-псіхолаг ДУА “Сярэдняя школа №182 г.Мінска імя Уладзіміра Карвата” Навіцкая Н.В. звярнула ўвагу ўдзельнікаў паседжання на развіцце асобасных і інтэлектуальных здольнасцяў вучняў розных катэгорый, на іх эмацыйна-валявую сферу пад час даследчай дзейнасці.
Удзельнікі раённага вучэбна-метадычнага паседжання змаглі на практыцы пазнаёміцца з некаторымі прыёмамі і метадамі, якія могуць быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы вучняў да даследчай дзейнасці.
Дадзенае мерапрыемтсва дазволіла настаўнікам беларускай мовы і літаратуры знайсці адказы на шматлікія праблемы, з якімі яны сустракаюцца ў сваёй педагагічнай практыцы.