Метадычная тэма: “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па фарміраванні асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў”.
Мэта: удасканаленне прафесійнай кампетэнцыі педагогаў па фарміраванні асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў сродкамі метадычнай работы як умовы забеспячэння якасці адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.
Задачы:
азнаёміць педагогаў з нарматыўнымі прававымі і метадычнымі дакументамі па актуальных пытаннях сучаснай адукацыі;
вызначыць эфектыўныя метады, прыемы, тэхналогіі фарміравання асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў у сучасным адукацыйным працэсе з улікам эфектыўнага педагагічнага вопыту;
абмеркаваць актуальныя пытанні выкарыстання тэхналогіі даследчай дзейнасці ў рабоце з рознымі катэгорыямі вучняў як сродка іх асобаснага і інтэлектуальнага развіцця;
разгледзець сучасныя падыходы да рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета у кантэксце фарміравання асобасных якасцей вучняў, важных у сучасным грамадстве;
садзейнічаць вывучэнню і выяўленню эфектыўнай педагагічнай практыкі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры; ствараць умовы для творчай самарэалізацыі педагогаў, павышэння ўзроўню іх прафесійнага майстэрства.