Опыт работы учителя белорусского языка и литературы Прохорович Е.Н.
Настаўнік: Прахаровіч Алена Мікалаеўна
Тэма: Прыметнік як часціна мовы. 6 клас.
Мэта: дапамагчы вучням глыбей асэнсаваць спецыфіку прыметніка як часціны мовы, пашырыць уяўленне пра яго семантыку, граматычныя сувязі паміж прыметнікам і тым назоўнікам, да якога ён адносіцца ў складзе словазлучэння, сінтаксічную ролю ў сказе;
Задачы урока:
- паглыбіць веды аб прыметніку як часціне мовы, яго марфалагічных прыметах, сінтаксічнай ролі;
- удасканальваць уменні вылучаць прыметнікі з тэксту ў складзе словазлучэння, устанаўліваць пачатковую форму;
- развіваць вобразнасць і культуру маўлення;
- выхоўваць павагу і любоў да роднага слова, да роднай мовы. Садзейнічаць фарміраванню ўяўлення аб самабытнасці беларускай мовы.
Тып урока: урок засваення новых ведаў.
Вучэбна-метадычнае забеспячэнне: вучэбны дапаможнік 6 клас; карткі; мультымедыа; слоўнік эпітэтаў; рознакаляровыя паперкі і гаршчочак; тры розныя яблыкі
Эпіграф (на экране): Я аздабляю нашу мову:
Даю прыметы розным словам.
Наўрад ці зможаш без мяне ты,
Прадмет адрозніць ад прадмета.
Пімен Панчанка “Беларуская мова”.
Ход урока
- Арганізацыйны момант.
Праверка прысутнасці вучняў. Псіхалагічны настрой вучняў на працу.
Запісаць ў сшытках дату, тэму.
- Мэтаматывацыйны этап.
-- Сядзьце ўтульна на стуле, заплюшчыце вочы і ўявіце сабе, што зараз вы каштуеце свой самы любімы пачастунак. Як вам смачна зараз! А цяпер не называючы, апішыце, які ен. (паслухаць 3-4 вучняў, паспрабаваць астатнім адгадаць, што гэта). Напрыклад, мой любімы пачастунак ягадны, лясны, балотны, кіслы, карысны (журавіны). А які ваш?
-- Дзякуючы якім словам мы змаглі расказаць пра пачастункі? (прыметнікі)
- Паведамленне тэмы і задач урока.
-- Сення на ўроку мы будзем весці размову пра часціну мовы, якая сама пра сябе гаворыць сваёй назвай.
Звернемся да сённяшнега эпіграфа да ўрока.
Ці здагадаліся якая?
-- Тэма нашага ўрока “Прыметнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма прыметніка.”
-- Згодна з тэмай паспрабуйце сфармуляваць задачы ўрока.
- засвоім, што такое прыметнік, разгледзем яго граматычныя сувязі, пачатковую форму;
- будзем распазнаваць прыметнікі ў тэкстах, вучыцца правільна іх ужываць;
- удасканалім веды пра сінтаксічную ролю ў сказе
- Актуалізацыя ведаў.
З прыметнікам вы знаёміліся ў папярэдніх класах. Давайце паспрабуем узгадаць, што вы ведаеце пра гэту часціну мовы:
а) самастойная ці самастойная
б) што абазначае (прымету прадмета)
в) адказвае на пытанні (які? чый?)
- Вывучэнне новай тэмы
-- Галоўная роля прыметнікаў апісваць. У мяне ў руках яблыкі. Яны розныя…Пасбрабуйце, выкарыстоўваючы як мага больш прыметнікаў, апісаць яго.
Салодкі, круглы, вялікі, малы магазінны, вясковы, бабулін, пакупны, чырвоны, зялёны, свежы, пахучы, сакавіты, духмяны, спелы, смачны, любімы, залаты, апалы, буйны, наліўны, ранні, позні, восеньскі, кіслы, гнілы, чарвівы, сапсаваны.
-- Колькі характарыстык мы з вамі прыгадалі. Так, семантычна прыметнік можа апісваць прыметы, з’явы, асоб з розных бакоў. Напрыклад,
-- па колеры яблык у нас быў чырвоны, зялёны, жоўты…;
-- па форме і памеры: вялікі, малы, круглы…;
-- па ступені спеласці: спелы, апалы, гнілы…;
-- па прыналежнасці: магазінны, бабулін…;
-- па нашым успрыняцці: смачны, спелы, кіслы, сакавіты, духмяны…
-- Прыметнікі ў мове выконваюць важную ролю: дакладна, ярка і вобразна апісваюць прадметы, выдзяляюць прадмет з шэрага іншых, даюць ацэнку прадмета.
-- Паколькі прыметнікі абазначаюць прымету прадмета, то і ў сказе, зразумела, яны будуць паясняць тую часціну мовы, якая абазначае прадмет, з’яву, асобу. І гэта…? (назоўнік).
-- Запішам невялічкі тэкст. Знойдзем словазлучэнні наз+прым.
Укрыла зіма палянку белым снегам. Маладая стройная бярозка дрэмле пад серабрыстым інеем. Елцы апранула зіма футра бялюткае, накінула хустку пуховую, упрыгожыла зоркамі іскрыстымі.
Жыве на палянцы зімовая казка.
-- Дакажыце, што прыметнік паясняе назоўнік (раскрывае прымету) і дапасуецца да яго ў родзе, ліку, склоне.
- Фізкультхвілінка
-- Успомніце, што такое “антонімы” (супрацьлеглае значэнне). Я называю словазлучэнні з прыметнікамі, а вы падбіраеце антонім да прыметніка і паказваеце рухамі, жэстамі, мімікай. Пачынаем.
Адкрытыя вочы – заплюшчаныя (5 разоў)
Правая рука – левая
Левая рука – правая
Выцягнутыя рукі – схаваныя
Левая нага – правая
Высокі чалавек – нізкі
Нізкі чалавек – высокі
Вузкія плечы -- шырокія
Прамы чалавек – крывы
Слабыя рукі -- моцныя
Хуткі бег – павольны
Сумны вучань -- вясёлы
- Замацаванне вывучанага
Заданне на картках.
3 вучні. Запішыце спалучэнні прыметнікаў з назоўнікамі. Вызначце род прыметнікаў, абазначце канчаткі.
Зялён.. (яблык, дрэва, сукенка, лясы);
чыст..(пакой, возера, душа, талеркі);
блакітн..(колер, неба, кветка, вочы);
добр…(самастойна падбярыце назоўнікі муж.роду, жаноч. роду, ніяк.роду і множнага ліку)
У гэты час увесь клас працуе з тэкстамі.
Зачытайце тэксты. Знайдзіце, чым яны адрозніваюцца, а што падобное.
І. Журавіны звычайныя – чырвоныя сакавітыя кіслыя ядомыя ягады вечназялёнай расліны сямейства бруснічных. Сустракаюцца на мохавых балотах. Слабаразгалінаваны кусцік дасягае 15-20 см. вышыні. Парасткі тонкія, цёмна-бурыя. Лісце даўгаватае, цёмна-зялёнае, знізу света-зялёнае, амаль белае ад васковага налёту. (Інтэрнет-крыніца “Вікіпедыя”).
ІІ. Журавіны восенню з кіслінкай, свежых надта многа не з’ясі. Затое лекі з іх – няма такіх другіх на свеце. Пра гэта людзі ведалі ў даўніну. Шмат якія стравы проста казачнымі робяцца, калі гаспадыня не забылася пра пацеркі балотныя. Узгадайце хоць бы ўсім вядомую квашаную капусту з журавінамі. (Уладзімір Ягоўдзік “Журавіны”).
- Тэма (журавіны). Ідэя тэксту (І-апісанне журавін як расліны; ІІ-цудоўныя ягады)
- Тып тэксту (апісанне)
- Стылі маўлення (навуковы і мастацкі)
-- Што трэба зрабіць, каб паставіць прыметнік у Пачатковую форму? На слайдзе вы бачыце трапныя выслоўі. Прыметнікі ў іх пастаўце ў пачатковую форму
- На чорным полі белая пшаніца родзіць.
- З пустога збана ніхто не налье.
- Новых сяброў набывай, ды старых не забывай.
- Не будзеш злым – і да цябе будуць добрымі.
-- Які жанр літаратуры мы з вамі толькі што ўспомнілі? (прыказкі і прымаўкі). Калі яны з’явіліся? Як мы называем такую творчасць? (вуснай народнай, фальклорам). Здаўна народ выкарыстоўвае ў сваёй творчасці прыметнікі.
-- Узгадайце, як называецца жант літаратуры, у якім вобразна апісваецца прадмет і гэтае апісанне падтабуе разгадкі (загадка).
-- Адгадайце наступныя загадкі і знайдзіце ў іх прыметнікі.
- Белы як снег, салодкі як мёд. (Цукар)
- Ваткае, а не вада, белае, а не снег. (Малако)
- Хто жывы – чорны, а як звараць – чырвоны. (Рак)
- Летам – шэры, зімой – белы. Палахлівы і нясмелы. (Заяц)
- Нос вусаты, лоб паласаты, хвосцік пушысты, сам кіпцюрысты. (кот).
-- Давайце звернемся да нашага падручніка с. 130. На жоўтым колеры ў нас размяшчаецца правіла. Давайце зачытаем. Якім членам сказа можа быць прыметні?(выказнік, азначэнне).
-- Запісаць сказы, пазначыць члены сказа.
На талерцы ляжалі свежыя ягады.
Яблык быў салодкі.
Неба высокае.
Надвор’е стаяла сухое, бязветранае.
- Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага.
-- Вы ўжо ведаеце, што ў беларускай і рускай мовах род назоўнікаў не заўсёды супадаюць. Зразумела, што і прыметнікі пры іх будуць мець іншую форму. Знайдзіце памылкі і патлумачце
Злая сабака – злы сабака (м.р.)
Храбры зайчаня – храбрае зайчаня (н.р.)
Горкая палын – горкі палын (м.р.)
Залатая медаль – залаты медаль (м.р.)
Чорная цень – чорны цень (м.р.)
Моцная боль – моцны боль (м.р.)
Дзяжурная ўрач Іванова – дзяжурны ўрач Іванова
Сірата – круглы сірата Сяргей, круглая сірата Вольга
-- Як па тэорыі літаратуры, якім словам мы называем вобразныя азначэнні?(эпітэт). Якраз у ролі эпітэтаў найчасцей выкарыстоўваюць прыметнікі.
-- Больш за 20 год таму мовазнаўца Ніна Васільеўна Гаўрош склала Слоўнік эпітэтаў. Разгледзем яго.
У вялікім слоўніку с. 503 “Хлеб”
-- Знайдзіце і зачытайце, якія прыметнікі ў ролі эпітэтаў выкарыстоўвалі беларускія пісьменнікі, каб вобразна апісаць ваду.
І так, сёння на ўроку мы з вамі даведаліся, што (слыйд)
“Прыметнік – гэта ______________часціна мовы, якая абазначае _____________ і адказвае на пытанні ____________________.
Прыметнікі змяняюцца па _______, _________ і _____________., а ў адзіночным ліку і па ___________.
Прыметнікі ў сказах паясняюць ________________.
Пачатковая форма прыметніка -- _____________________.
У сказе прыметнікі з’яўляюцца ________________ або __________________.
- Дамашняе заданне.
Параграф 43, практыкаванне 266.
*(па жаданні): зрабіць крыжаванку з прыметнікаў. Ключавое слова “Журавіны”
с |
в |
е |
ж |
ы |
я |
||||
|
|
|
|
у |
|
|
|||
|
|
|
р |
|
|
|
|||
|
а |
|
|
|
|
|
|||
|
|
в |
|
|
|||||
к |
і |
с |
л |
ы |
я |
||||
|
|
|
н |
|
|
||||
|
|
ы |
|
|
|
- Падвядзенне вынікаў урока.
Выстаўленне адзнак, іх каменціраванне
- эфлексія
-- У мяне ў руках гаршчочак. Я хачу, каб вы прыгатавалі мне кашу ў вашых уражанняў пра сёняшні ўрок. Напішыце на каляровым лістку 2-3 прыметнікі, якімі б вы апісалі ўрок. Выходзяцы з кабінета, паперкі пакладзіце ў гаршчочак. І не забудзьцеся пакаштаваць мой любімы пачастунак “Журавіны ў цукру”.
Дзякуй за ўрок.
Опыт работы учителя белорусского языка и литературы Прохорович Е.Н.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Прахаровіч Алена Мікалаеўна
У роднай мовы роднае карэнне
(мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы)
6 клас
Мэта: садзейнічаць развіццю ў вучняў творчага мыслення, пазнавальнага інтарэсу, узбагачэнне слоўнікавага запасу, выхаванне павагі да роднай мовы і Беларусі.
Задачы:
- замацоўваць веды аб беларускім народным фальклоры: прымаўках, прыказках, загадках, казках і г.д.;
- развіваць мову вучняў, узбагачаць слоўнікавы запас;
- выхоўваць любоў і павагу да роднага слова праз знаёмства з гісторыяй мовы і спадчынай беларускага народа.
Афармленне і абсталяванне: медыараспрацоўка, карткі
- Як вы думаеце, для чаго патрэбна людзям мова? Навошта нам уменне размаўляць?(адказы вучняў).
Мова ўзнікла даўным-даўно, сотні тысяч гадоў таму назад. Першабытныя людзі аб’ядноўваліся ў групы, каб паляваць на звяроў, лавіць рыбу, вырабляць прылады працы, будаваць жыллё. Каб усё гэта рабіць разам, яны павінны былі разумець адзін-аднаго. Так узніклі першыя словы. З цягам часу жыхароў планеты станавілася ўсё больш і больш. Кожны народ прыдумваў свае словы і ствараў сваю мову.
Адзін народ ад іншага ў першую чаргу адрозніваецца сваёй мовай. У рускага народа – руская мова, у нямецкага – нямецкая, у японцаў – японская, у беларусаў – беларуская. Калі мы забудзем сваю мову, перастанем на ёй размаўляць, перастане існаваць і народ. І з карты свету знікне наша Беларусь. Памятайце пра гэта.
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка…
У. Дубоўка
-- А вы ведаеце, якое свята адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага?
1 ВУЧАНЬ. 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сумная гісторыя ў гэтай даты. У 1952 годзе ў Бангладэш (былы ўсходні Пакістан) прымусова была ўведзена мова ўрду замест роднай мовы бангла. Гэта выклікала пратэст насельніцтва.
Падчас хваляванняў пяцёра студэнтаў былі застрэлены паліцыяй. Адбылося гэта ў 1959 годзе. Тыя пяць хлопцаў, што загінулі за сваю мову, сталі нацыянальнымі героямі і пакутнікамі. Цяпер мове бангла знікненне не пагражае. А ў 2000 годзе ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы.
Сёння ў свеце існуе каля 6000 моў і 43% з іх знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Толькі некалькі сотняў моў выкарыстоўваюцца ў сістэмах адукацыі і ў дзяржаўнай сферы, і менш за сто моў выкарыстоўваюцца ў свеце сістэмных тэхналогій.
НАСТАЎНІК. Напярэдадні гэтага свята мы з вамі пагаворым пра гісторыю станаўлення нашай мовы, узгадаем творы беларускіх пісьменнікаў і беларускага народа.
Слухай, разважай і весяліся. Толькі не зявай, ва ўсіх конкурсах удзел прымай. Узнагародай будзе папаўненне нашых ведаў аб роднай мове, абагачэнне нашага моўнага запасу...
2 ВУЧАНЬ. Беларуская мова, як руская і ўкраінская, пачала складвацца яшчэ ў 13 стагоддзі. А ў Вялікім княстве Літоўскім беларуская мова была дзяржаўнай, была мовай справаводства і судаводства, на ёй вялася дыпламатычная перапіска (паказваем Статут ВКЛ 1588 года).
Пасля аб’яднання Польшчы і Літвы ў Рэч Паспалітую (1569 год) беларуская мова выцясняецца з афіцыйнага ўжытку, а дзяржаўнай мовай становіцца польская. У 17 стагоддзі ідзе барацьба за нацыяныльнае існаванне беларусаў у складзе Рэчы Паспалітай.
3 ВУЧАНЬ. Аднак народ гаварыў на роднай мове, ствараў цудоўныя казкі, паданні, легенды, прыказкі, загадкі, у якіх праўдзіва паказвалася жыццё народа.
У канцы 18 стагоддзя Беларусь далучана да Расіі. Але ад гэтага лёс роднай мовы не палепшыўся. У школах яна не вывучалася, друкаваць на ёй не дазвалялася, яна лічылася “хамская, мужыцкая”.
Кажуць, мова мая аджывае Век свой ціхі: ёй знікнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая, Як раса, як сляза, як зара. Гэта ластавак шчабятанне, Звон світальны палескіх крыніц, Сінь чабору, і барвы зарніц, І буслінае шчабятанне. (П. Панчанка)
НАСТАЎНІК: Але слова роднае прабівала сабе дарогу праз палымяную дзейнасць лепшых сыноў нашай зямлі. Максім Танк казаў: “Нашу беларускую мову не раз спрабавалі знішчыць, але ж данеслі яе да нас продкі. Няма ніводнага вобраза, з’явы, пачуцця, якіх не змагла б перадаць нам наша мова. Яна самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса...”.
Прыгажосць беларускага слова вельмі яскрава падмечана ў вусна-паэтычнай творчасці. Песні, легенды, паданні, прыказкі і загадкі – колькі ў іх глыбокай мудрасці і высокай паэзіі, колькі жыццёвай сілы і хараства.
Вы ведаеце, што немалая колькасць літаратурных і народных твораў пакладзена на музыку. Паспрабуйце па музычных урыўках пазнаць твор, з якім мы знаёміліся на літаратуры.
Конкурс “Пазнай твор па яго пачатку”
Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць.
(“Жураўлі на Палессе ляцяць”, Алесь Ставер)
Вы, калядачкі, бліны-ладачкі,
Ай, люлі-люлі, бліны-ладачкі.
А калядачкі — да у ліпнічку,
А прынадачкі — у бярэзнічку.
(Народная песня “Вы, ка ляда чкі , бліны-лада чкі ...”)
Бывайце здаровы,
Жывіце багата,
Ужо ж мы паедзем
Дадому, дахаты.
(«Бывайце здаровы» Адам Русак)
Мы здалёку ўбачылі свабоду
І яшчэ не вырваліся з пут...
Божа,
Не дабаў майму народу
Пошасці1,
Няпраўды
І пакут.
(Генадзь Бураўкін “Ма літва”)
Радзіма мая дарагая,
Ты ў шчасці жаданым жыві.
Я сэрцам табе прысягаю
У шчырай сыноўняй любві.
(Алесь Бачыла “Радзі ма мая да рагая...”)
НАСТАЎНІК: Дэкларацыя, чытанне вершаў на роднай мове вельмі займальная справа. Зараз усе разам прачытаем верш “Калыханка”, які напісаў Генадзь Бураўкін.
(Вучні чытаюць верш па сказах)
Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Збеглі зайкі ўсе ў лясы.
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.
Пакрысе
На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі,
Гулі ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Спяць і мышкі, і стрыжы.
Спяць машыны ў гаражы.
Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.
Баю-бай, баю-бай,
Разам з намі засынай.
НАСТАЎНІК: Дзе мы чулі гэты верш? Так, гэта песня, якая часта гучыць па тэлебачанню. Можа, камусці матуля яе спявала перад сном. Такія песенькі называюцца… калыханкамі.
Мова, наша літаратура аб’ядноўваюць нас у адно грамадства. Разумныя людзі кажуць, што мову трэба любіць, як сваіх бацькоў, як сонца, як прыроду.
Калі ты чуеш яе - ці то літаратурную, ці змешаную “трасянку”, ці мясцовую дыялектную - ведай, што гэта ўсё яна - наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. I не падчарка яна тут, а спрадвечная гаспадыня на сваёй зямлі. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Бо калі наша мова і культура знікнуць, дык хто мы такія будзем, з чым пойдзем у свет?
Конкурс “Нечаканыя пераўтварэнні”
У словах, змешчаных нiжэй, пераблытаны лiтары. Паставiўшы кожную лiтару на сваё месца, атрымаеце назвы жывёл або птушак.
Банка, корт, скала, ток, сiла, соль, шкала.
Адказы. Кабан, крот, ласка, кот, лiса, лось, шакал.
Сулеб, авонар, авейбей, гулоб, лядзец, расако, ацiнiс.
Адказы. Бусел, варона, верабей, голуб, дзяцел, сарока, сiнiца.
Конкурс “Назаві адным словам”
Даць агульную назву прапанаваным словам.
Пчала, жук, чмель (насякомыя)
Званочак, рамонак, васілёк (кветкі)
Верабей, ластаўка, сарока (птушкі)
Сукенка, спадніца, футра (адзенне)
Заяц, воўк, мядзведзь (звяры)
Чаравікі, боты, туфлі (абутак)
Сакавік, студзень, кастрычнік (месяцы)
Ліпа, дуб, клён (дрэвы)
Агурок, фасоля, морква (агародніна)
Яблык, груша, сліва (садавіна)
Стол, шкаф, ложак (мэбля)
Конкурс “Перакладчык”
Трэба перакласці словы з рускай мовы на беларускую
Вопрос – пытанне
Кукла – лялька
Игра – гульня
Труд – праца
Неделя – тыдзень
Бумага – папера
Друг – сябар, сябра
Ботинок – чаравiк
Конфета – цукерка
Носки-шкарпэткі
Зонт-парасон
Очки-акуляры
Воротник-каўнер
Игрушка – цацка
Воскресенье – нядзеля
Фамилия – прозвiшча.
Конкурс “«Рассыпаныя» прыказкі”
Вялікі дзякуй за прыемныя хвіліны
Крынічнымі словамі, залацінкамі мудрасці называюць прыказкі. З іх дапамогай мы засвойваем і перадаём нашчадкам духоўныя скарбы народа. У іх думкі цэлых пакаленняў, якія перадавалі адно аднаму сваю філасофію, вопыт, паэзію, моўнае майстэрства.
. А ці ведаеце вы беларускія прыказкі і прымаўкі? Ведаеце? Ну добра. Тады я буду называць першую частку, а вы мне – другую, дамовіліся?
- Не той сябра, хто мёдам губы мажа, а той, ... хто праўду ў вочы кажа.
- Гультай за дзела, а мазоль ... за цела.
- Чым больш навукі, тым разумнейшыя ... рукі.
- Хто любіць працаваць, той не будзе... доўга спаць.
- Чалавек без працы – што птушка... без крылаў.
- Будзе дождж ісці – будзе хлеб... расці.
- Хто рана ўстае, таму бог ... падае.
Малайцы. А ці трапныя, значныя выказванні?
- Дзе розумам не дайду, то … ў кніжцы знайду.
- Ладзь калёсы зімой, … а сані летам.
- Новых сяброў нажывай, але … старых не забывай.
- Слухай многа, а … гавары мала.
- Лепш адзін прыяцель, як дзесяць … ворагаў.
- Не той лепшы, хто бяжыць за стол ... першы.
- Кулік куліка .. бачыць здаляка.
- У людзей пытай, а свой … розум май.
- Лёгка пасварыцца, цяжэй … памірыцца.
Заданне “Скорагаворкі”.
-- Чаму яны так называюцца? Вы скажаце, таму, што павінны гаварыцца скора. Што праўда, то праўда. На тое яны і скорагаворкі.
А вось дзеля чаго яны нам? Яны дапамагаюць нам вучыцца. Галоўнае ў скорагаворцы не ў тым, каб яе скора сказаць, а правільна, выразна і прыгожа вымавіць кожнае слова. Скораговоркі вучаць нас гаварыць, развівацца, узбагачаць нашу мову. Некаторыя скорагоркі, найбольш цікавыя, можна разказваць голасна гуртам, усім разам. Паспрабуем?
-- Хто зможа як мага выразней и скора паўтарыць скарагаворку
Скоргаворка “Кобра” з кнігі дзіцячага пісьменніка Васіля Віткі “Урокі роднага слова”:
- Улавілі кобру, пасадзілі ў торбу. Калі ў торбе кобра – гэта вельмі добра.
- Шэсць мышанят у шалашы шамацяць: "Мама мышка сушыла шышкі".
НАСТАЎНІК: Малайцы, спрытна ўмееце гаварыць.
Заданне “Загадкі”.
Загадкі з’ўляюцца адным са старажытных відаў народнай творчасці. Чалавек складваў загадкі пра тое, з чым ён сустракаўся ў жыцці, дома, на працы, у час адпачынку. Яго асабліва цікавілі з’явы прыроды, бо ад іх залежыў ураджай і дабрабыт народа. Імкнуючыся пазнаць іх, чалавек параўноўваў загадкавае з добра знаёмым, з відавочным.
Я буду вам загадваць загадку, а хто ведае, падымае руку і адказвае. Але памятайце, што адказы прымаюцца толькі на беларускай мове. Пачынаем….
У вадзе купалася, ды сухой засталася. (Гусь)
Доўгі насок, тонкі галасок, хто яго заб’е, той кроў пралье. (Камар)
Назбіралі арэхаў пяць мяшкоў,
Насушылі грыбоў 120 карабоў.
Нацягалі шышак горку,
Працавітыя ... (Вавёркі)
Дзяцел з ночы быў сярдзіты,
Тэлеграму пераблытаў,
I пайшла па лесе байка;
“З’еў лісіцу шэры ... ”. (Зайка)
Белы, да не цукар, ног няма, а ідзе. (Снег)
Лата на лаце, ніткі не знаці. (Капуста)
Цераз мяжу брат брата не бачаць. (Вочы)
Рук многа, а нага адна. (Дрэва)
Стаяць слупы бялёныя, на іх шапкі зялёныя. (Бярозы)
На полі Ярох рассыпаў гарох, стала світаць – няма чаго збіраць.
(Неба і зоркі)
Без голасу, а вые, без рук, а абрусы сцеле. (Завіруха)
Цераз палі, цераз лугі спусціліся канцы дугі. (Вясёлка)
Хоць у капялюшы, а галавы не мае. (Грыб)
Вырас куст, у кусце домікі, а у доміках дзеткі. Павеяў вецер, домікі разваліліся, а дзеткі пакаціліся. (Гарох)
Нітак многа, а ў клубок не зматаеш. (Павуцінне)
Рагаты, а не бык, ежу бярэ, а не сыты, людзям падае, а сам у кут ідзе. (Відэлец)
Белае поле, чорнае насенне, хто яго сее, той разумнее. (Кніга, пісьмо)
Фыркае, рыкае, галіны ламае, цябе з ног збівае; чуеш яго, ды не бачыш. (Вецер)
Што гэта за вочы: адно свеціць у дзень, а другое ў ночы?
(Сонца, месяц. Васіль Вітка “Загадкі без адгадкі”)
Ні звер, ні птах, ні чалавек – яно блізкае з веку ў век.
Гукаеш – дык адгукаецца, а ад людзей хаваецца.
(Рэха)
Прад ей заўсёды з веку ў век здымае шапку чалавек: не па знаёмсмтву, не за дружбу – шануе люд яе за службу.
(Вешалка)
Хто бязгучна мякка ходзіць, хто без рук павейкі зводзіць?
Не відаць яго нідзе, а на ложак спаць кладзе.
(Сон)
НАСТАЎНІК: А зараз – загадкі-падманкі!!! Будзьце вельмі ўважлівыя, не заўсёды адказ у рыфму з’яўляецца правільным!
Хто грызе на ёлцы шышку?
Ну, вядома, гэта … мішка? (Вавёрка!)
У куратніку йдзе бойка!
Хто завёў яе? Два … воўка? (Пеўня!)
Вельмі павольна і ціха
Паўзе … зайчыха? (Слімак!)
Парушаючы раніцай ціш,
Спявае ў гаі ….. мыш? (Салавей!)
Хто любіць па дрэвах насіцца?
Вядома, рудая… лісіца? (Вавёрка!)
“Прыкметы”
НАСТАЎНІК А ці ведаеце вы, што такое прыкметы? Як яны ўзніклі?
Прыкметы – гэта трапныя народныя выслоўі, у якіх прадказваецца пэўны вынік, пацверджаны народным вопытам. Прасцей кажучы, людзі назіраюць, заўважаюць і робяць пэўныя вынікі. А хто з вас ведае прыкметы? (Адказы дзяцей). Добра, малайцы! А зараз паспрабуйце здагадацца, пра якую прыкмету пойдзе размова.
Вераб’і сядзяць, нахмурыўшыся - хутка будзе дождж.
Жураўлі ляцяць высока - зіма яшчэ далёка.
Жураўлі ляцяць нізка - зіма ўжо блізка.
Моцна парыць - на дождж.
Расліны закрываюць кветкі - да дожджу.
Яркія зоркі - да пагожага дню.
Калі ластаўкі і стрыжы лятаюць высока - будзе добрае надвор’е.
І самая надзейная, правераная шмат разоў прыкмета: Калі вучань атрымаў у школе дрэнную адзнаку, дома яго чакае….цукерка? Ці так?
--На мінулым тыдні я вас прасіла запісаць па два словы, вашых любімых словы. І вось што атрымалася. Вада, сям’я, цукерка, сонца, вяселле, дапамога, прыгажосць. А не любіце вы дождж і ружовы.
Што цікава, ключавымі словамі рускай мовы вы лічыце словы красота и солнце (8 из 23!)
Прэзентацыя любімых беларускіх слоў вучняў, настаўнікаў, бацькоў…
(з дапамогай слайдаў)
4 ВУЧАНЬ. Цёплыя словы – сонца і хата.
Лепшыя словы – мама і тата.
Смачныя словы – хлеб і суніцы,
Росныя словы – кветкі, крыніца.
Чулыя словы – сын, калыханка,
Ясныя словы – лета і ранак.
Мудрыя словы – жыта і поле,
Даўнія словы – водгулле, род,
Гордыя словы – звон і народ.
5 ВУЧАНЬ.Льняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы ў расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!
(П. Панчанка)
6 ВУЧАНЬ. Наша мова багатая не толькі на самабытныя словы, услухайцеся ў вітальныя звароты, якія мы чуем і прамаўляем кожны дзень.
Добра, калі ты змалку
Можаш вітаць людзей.
Раніцай: “Добрага ранку!”
І апаўдня: “Добры дзень!”
Увечары пры сустрэчы
Знаемым сказаць “Добры вечар!”
А соннаму сонейку нанач
Сказаць “Дабранач!” (В. Вітка)
У любімай мове, роднай, наскай,
Ах якія словы: “Калі ласка!..”
Як звіняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё ідуць са мною. (П. Броўка)
НАСТАЎНІК. І на прыканцы нашага мерапрыемства хацелася б прыгадаць вам 10 запаведаў:
Віктар Швед “Дзесяць запаведзяў”
Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы. Мову родную шануй.
Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі.
Мовы роднай не кідай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Толькі з ёю жыцця век.
Выкарыстанная літаратура:
- Алесавец, Г. “Багата, родная ты мова…” : літаратурная вечарына / Г. Алесавец, Г. Гунько // Роднае слова. - 2014. - № 1. - С. 70-72.
- Макарчук, В. Адвечны голас радзімы : мерапрыемствы да Дня роднай мовы / В. Макарчук // Бібліятэка прапануе. - 2014. - № 2. - С. 23-26.
- Юрэвіч, У. Слова, жывое, роднае, гаваркое… : дапаможнік для настаўнікаў / У. Юрэвіч. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1998. – 282 с.
- Дзень роднай мовы. Сцэнар мерапрыемства – мультиурок [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : https://multiurok.ru/files/ dzien-rodnai-movy-stsenar-mierapryiemstva.html. – Загаловак з экрана.
- План правядзення Міжнароднага дня роднай мовы [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : https://pribolovichi.schools.by/pages/plan-pravjadzennja-mzhnarodnaga-dnja-rodnaj-movy. – Загаловак з экрана.
- Бароўскі, Б. Што для беларуса родная мова? / Б. Бароўскі // Літаратура і Мастацтва. - 2005. - 16 верасня. - С. 12.
- Беларуская мова: тэорыя, тэсты : для школьнікаў і абітурыен-таў / Э. Д. Блінава і інш. - 2-е выданне, выпр. - Мінск : Вышэйшая школа, 2006. - 384 с.
- Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / склаў Ф. Янкоўскі. - 3-е выданне, дапрац., дап. - Мінск : Навука і тэхніка,1992. - 491с.
- Паўлоўская, В. І. Мова: цікава і займальна / В. І. Паўлоўская. - Мінск : Народная асвета, 1989. - 221с. - (Бібліятэка настаўніка беларускай мовы і літаратуры).
- Вітка, В. Урокі роднага слова : вершы, казкі, апавяданні / В. Вітка. – Мінск : Юнацтва, 2001. – 264 с. : іл.
- Дуброўская, Л. І. Любіце і шануйце беларускую мову і літаратуру: давай ганарыцца, што мы беларусы / Л. І. Дуброўская // Бібліятэка прапануе. – 2008. - № 1. – С. 5-7.
- Запрашаем на фальклорнае свята “Жывая вада бацькоўскіх крыніц” : [з вопыту работы бібліятэк г. Лельчыцы] // Бібліятэка прапануе. – 2009. - № 8. – С. 19-21.
- Пераначуеш - больш пачуеш : прыказкі і прымаўкі для дарослых і школьнікаў, для разумных і шкоднікаў. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. – 253 с.
Дадатак
Банка, корт, скала, ток, сiла, соль, шкала.
Сулеб, авонар, авейбей, гулоб, лядзец, расако, ацiнiс.
Банка, корт, скала, ток, сiла, соль, шкала.
Сулеб, авонар, авейбей, гулоб, лядзец, расако, ацiнiс.
Банка, корт, скала, ток, сiла, соль, шкала.
Сулеб, авонар, авейбей, гулоб, лядзец, расако, ацiнiс.
Банка, корт, скала, ток, сiла, соль, шкала.
Сулеб, авонар, авейбей, гулоб, лядзец, расако, ацiнiс.
Банка, корт, скала, ток, сiла, соль, шкала.
Сулеб, авонар, авейбей, гулоб, лядзец, расако, ацiнiс.
Банка, корт, скала, ток, сiла, соль, шкала.
Сулеб, авонар, авейбей, гулоб, лядзец, расако, ацiнiс.
Банка, корт, скала, ток, сiла, соль, шкала.
Сулеб, авонар, авейбей, гулоб, лядзец, расако, ацiнiс.
Банка, корт, скала, ток, сiла, соль, шкала.
Сулеб, авонар, авейбей, гулоб, лядзец, расако, ацiнiс.
Улавілі кобру, пасадзілі ў торбу. Калі ў торбе кобра – гэта вельмі добра.
Шэсць мышанят у шалашы шамацяць: "Мама мышка сушыла шышкі".
Улавілі кобру, пасадзілі ў торбу. Калі ў торбе кобра – гэта вельмі добра.
Шэсць мышанят у шалашы шамацяць: "Мама мышка сушыла шышкі".
Улавілі кобру, пасадзілі ў торбу. Калі ў торбе кобра – гэта вельмі добра.
Шэсць мышанят у шалашы шамацяць: "Мама мышка сушыла шышкі".
Улавілі кобру, пасадзілі ў торбу. Калі ў торбе кобра – гэта вельмі добра.
Шэсць мышанят у шалашы шамацяць: "Мама мышка сушыла шышкі".
Улавілі кобру, пасадзілі ў торбу. Калі ў торбе кобра – гэта вельмі добра.
Шэсць мышанят у шалашы шамацяць: "Мама мышка сушыла шышкі".
Улавілі кобру, пасадзілі ў торбу. Калі ў торбе кобра – гэта вельмі добра.
Шэсць мышанят у шалашы шамацяць: "Мама мышка сушыла шышкі".
Улавілі кобру, пасадзілі ў торбу. Калі ў торбе кобра – гэта вельмі добра.
Шэсць мышанят у шалашы шамацяць: "Мама мышка сушыла шышкі".
Улавілі кобру, пасадзілі ў торбу. Калі ў торбе кобра – гэта вельмі добра.
Шэсць мышанят у шалашы шамацяць: "Мама мышка сушыла шышкі".
Банка, корт, скала, ток, сiла, соль, шкала.
Сулеб, авонар, авейбей, гулоб, лядзец, расако, ацiнiс.
Улавілі кобру, пасадзілі ў торбу.
Калі ў торбе кобра – гэта вельмі добра.
Шэсць мышанят у шалашы шамацяць: "Мама мышка сушыла шышкі".
Банка, корт, скала, ток, сiла, соль, шкала.
Сулеб, авонар, авейбей, гулоб, лядзец, расако, ацiнiс.
Улавілі кобру, пасадзілі ў торбу. Калі ў торбе кобра – гэта вельмі добра.
Шэсць мышанят у шалашы шамацяць: "Мама мышка сушыла шышкі".
Опыт работы учителя белорусского языка и литературы Прохорович Е.Н.
Интерактивное взаимодействие
с учащимися по восполнению пробелов в знаниях по учебному предмету
“Беларуская мова”
(информация представлена на русском языке ввиду участия в международной диалоговой площадке)
Общая компьютеризация общества, безусловно, сказалась на образовательном процессе. Информационная компетентность учителя повышает эффективность обучения, позволяет активизировать учебный процесс, увеличить объем самостоятельной работы учащихся. Использование ИКТ позволяет процесс познания сделать более ярким и увлекательным, расширяет вариативность учебной деятельности, ее индивидуализацию и дифференциацию. Именно ИКТ позволяют организовать дистанционное обучение. Интерактивное взаимодействие стало неотъемлемой частью в моей работе с отстающими и отсутствующими на уроках учащимися.
- И в первую очередью, что я использую, это широкие возможности школьного электронного журнала/дневника.
- Если мне нужно предложить всему классу для выполнения дополнительное задание, я использую функцию “Прикреплённый файл”. Учащиеся скачивают файл и самостоятельно дома выполняют размещенные в нём задания
- Индивидуальная работа реализуется через “Сообщения”, в которых я указываю сроки и условия выполнения задания. Во “Вложенном файле” размещается непосредственно само задание.
- С учащимися, находящимися на надомном обучении, отсутствующими на уроках по болезни либо по другим уважительным причинам интерактивное обучение реализуем посредством платформ Zoom или Peregovorka. Наличие видеосвязи позволяет выше перечисленным ребятам присутствовать на уроке в режиме онлайн. При условии невозможности посещать учащегося на дому можно провести индивидуальное онлайн занятие с помощью мессенджеров Viber и Skype.
- Большие возможности по восполнению пробелов у учащихся есть при работе с Единым информационным образовательным ресурсом https://eior.by/. И в первую очередь это рубрика “Видеофрагмент с объяснением нового учебного материала”. В простой доступной форме в виде сфем, таблиц, рисунков, с демонстрацией примеров объясняется материал по определенной теме. После просмотра видеофрагмента ученик может порверить, в полном ли объёме усвоен материал. Для этого разработана рубрика “Проверь себя” с последующей проверкой правильности выполнения заданий.
- Широкие возможности для создания различных форм контроля (тесты, кроссворды, задания) в программе Online Test Pad. Составленное задание можно распечатать в качестве раздаточного материала. Тест по основной ссылке или кроссворд доступен каждому. Есть возможность устанавливать критерии выполнения задания (например, за какой промежуток времени учений должен справиться с заданием). И учитель имеет доступ к информации по каждому результату, статистике ответов и набранным баллам.
Конечно, ИКТ не смогут заменить живое слово учителя, но новые ресурсы позволили дифференцировать взаимодействие с учащимися по восполнению пробелов в знаниях.