Адбылося паседжанне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме "Метады, прыёмы, тэхналогіі фарміравання асобасных, метапрадметных, прадметных кампетэнцый вучняў у сучасным адукацыйным працэсе па беларускай мове і літаратуры".

02.11.2022

2 лістапада ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа №182 г. Мінска імя Уладзіміра Карвата" адбылося паседжанне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме "Метады, прыёмы, тэхналогіі фарміравання асобасных, метапрадметных, прадметных кампетэнцый вучняў у сучасным адукацыйным працэсе па беларускай мове і літаратуры". Паседжанне праходзіла ў форме семінара-практыкума. Удзельнікі раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання ўспомнілі асноўныя паняцці па дадзенай тэме, пазнаёміліся з сучаснымі метадамі, прыёмамі і тэхналогіямі, а таксама падзяліліся ўласным вопытам.